Зачапілася хмара за коміны над хлебазаводам,
На рэмбазе зьвінела, заходзілася цыркулярка,
Уздымаўся да неба драўляна-бурштынавы водар,
За касілкаю сыпала трэск электрычная зварка.
На станцыі Койданава
На станцыі Койданава
Пад дажджом разгружаючы моўчкі машыну з прычэпам,
Мужыкі пад паветку ўскладалі мяхі з ўгнаеньнем,
Учарнелае лісьце спрачалася з ботамі шэптам,
Пахла вуліца хлебам і восеньню да ачмурэньня.
На станцыі Койданава
На станцыі Койданава